Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя выказаліся пра рост напружанасьці на Данбасе


Украінскі вайсковец на Данбасе, 5 сакавіка 2021
Украінскі вайсковец на Данбасе, 5 сакавіка 2021

Абедзьве краіны занепакоеныя ростам колькасьці парушэньняў перамір’я на ўсходзе Ўкраіны, гаворыцца ў сумеснай заяве МЗС дзьвюх краін, апублікаванай 3 красавіка.

У заяве адзначаецца, што напружанасьць узмацняецца пасьля пэрыяду адноснай стабілізацыі становішча зь ліпеня мінулага году. «Мы ўважліва сочым за сытуацыяй, у прыватнасьці, за перасоўваньнем расейскіх войскаў і заклікаем усе бакі праяўляць стрыманасьць і прыкласьці намаганьні для хутчэйшай дээскаляцыі», — гаворыцца ў тэксьце.

Амэрыканская газэта The New York Times у канцы сакавіка паведаміла са спасылкай на свае крыніцы, што ў розных кропках на мяжы з Украінай разьмешчаны прыкладна 4 тысячы расейскіх вайскоўцаў. Паводле зьвестак выданьня, эўрапейскае камандаваньне ўзброеных сіл ЗША павысіла ўзровень назіраньня за сытуацыяй з «магчымага крызісу» да «патэнцыйна немінучага крызісу» — самай высокай адзнакі.

Гэта названа рэакцыяй на тое, што Расея ня вывела войскі пасьля ваенных вучэньняў якія скончыліся 23 сакавіка. У сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца паведамленьні, што Масква перакідвае дадатковыя войскі ў Бранскую, Варонескую і Растоўскую вобласьці, а таксама ў анэксаваны Крым, адзначае Deutsche Welle.

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў адрэагаваў на паведамленьні словамі аб тым, што Расея перамяшчае ўзброеныя сілы «ў межах сваёй тэрыторыі паводле свайго меркаваньня» і «гэта не павінна нікога турбаваць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG