Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскі ізалятар: галадоўка пратэсту, 400 рублёў за 30 сутак арышту, зьняволены інвалід


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Бабруйскім ізалятары часовага ўтрыманьня абвясьціў галадоўку пратэсту жыхар гораду Іван Манько, асуджаны на 30 дзён адміністрацыйнага арышту. Пра гэта даведалася ягоная маці.

28-гадовага мужчыну затрымалі 25 сакавіка ў цэнтру Бабруйску. Судзілі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня на наступны дзень. У чым абвінавацілі — невядома.

27 сакавіка маці даведалася пра галадоўку пратэсту сына. Па словах бабруйскай праваабаронцы Галіны Смірновай, супрацоўнікі ізалятару патрабуюць, каб родныя асуджаных аплацілі знаходжаньне ў ім, і толькі тады прымуць перадачы.

Маці Манько мае заплаціць за 30 дзён больш за 400 рублёў. У студзені Іван ужо галадаў на знак пратэсту супраць незаконнага зьняволеньня. Тады яго асудзілі за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах на 12 дзён.

Акрамя Івана Манько 25 сакавіка былі затрыманы і асуджаныя на 30 дзён Уладзімер Міхалап, на 20 сутак — інвалід 3-й групы Сяргей Бяляеў. Пасьля зьняволеньня яго вазілі дамоў, каб узяў у няволю неабходныя мэдыкамэнты. На тыя ж 20 сутак асудзілі Аляксандра Парахневіча.

На 15 дзён адправілі за краты Паўла Кабанчука за «Пагоню» на машыне. Маці траіх дзяцей Ірыну Сурыгіну пасьля двух дзён няволі аштрафавалі на 5220 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG