Сярод іх — шматдзетныя бацькі, мэдыкі і хворы на эпілепсію. Пра падставы затрыманьняў і ператрусаў афіцыйнай інфармацыі няма.
Тэлеграм-канал «Бобруйск online» апублікаваў імёны 12 затрыманых.
Што вядома пра затрыманых
Віктар Качан — журналіст «Бобруйского курьера». Да яго прыйшлі а 7-й раніцы і дзьве гадзіны праводзілі ператрус Забралі тэлефон і кампутар. У Сьледчым камітэце яго дапыталі як сьведку ў справе абразы супрацоўнікаў міліцыі. Сьледчых цікавіла, якія тэлеграм-каналы журналіст праглядае. Пасьля допыту Качана адпусьцілі, паведаміў «Бобруйский курьер».
Дзьмітры і Юлія Яскевічы — лекары, выхоўваюць 4-гадовую дачку. У кватэры правялі ператрус. Адвакаты затрыманых не змаглі да іх трапіць, паведаміў тэлеграм-канал «Белые халаты».
Сяргей Бяляеў — чалавек з інваліднасьцю, хворы на эпілепсію. Яго з ізалятара вазілі ў шпіталь. Маці змагла перадаць яму лекі, больш у яе нічога не ўзялі. У іх дома таксама адбыўся вобшук, расказала актывістка АГП Галіна Сьмірнова.
Ірына Сурыгіна — маці траіх непаўналетніх дзяцей. Пасьля затрыманьня яна трапіла ў шпіталь, паведаміў тэлеграм-канал «Бобруйск online».
Дзьмітры Шашко — бацька пецярых дзяцей.
Андрэй Сініца. Летась увосень яго затрымалі і судзілі за сьвечкі ля помніка ахвярам рэпрэсіяў. Таксама сямʼю пагражалі паставіць на ўлік як «сацыяльна небясьпечную».
Алена Стрыгунова. За фатаграфіі зь бел-чырвона-белым сьцягам яе абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.