Новы праект Akana&Wise Bear, у якім бяруць удзел музыкі зь Беларусі, Украіны, Ізраілю і Расеі, напярэдадні сьвята прэзэнтаваў сваю дэбютную кампазыцыю «To To To».
Прэм’еру кліпу да 25 сакавіка пасьпелі прадставіць і добра вядомыя беларускім слухачам Naviband. Іх трэк называецца «Вольныя сны».
Гурт Naka запісаў відэа на песьню «Страна N». Словы — расейскага паэта пачатку ХХ ст. Сяргея Ясеніна.
Дуэт Маргарыты Ляўчук і Андрэя Павука пад сьвята запісаў песьню «Ты — мой герой!»
Лявон Вольскі запісаў першы за сем гадоў альбом, які мае назву «Трыбунал». У ім 10 песень «пра нашае жыцьцё ў гэты складаны, трывожны і натхняльны час», як апісаў альбом сам музыка.
Макс Лорэнс запісаў песьню «Крок», у якой ёсьць словы «Нам адчыняе шлях
Бел-чырвона-белы сьцяг»
Беларусы з розных гарадоў і краін засьпявалі «Ваяцкі марш»
Вакаліст гурту TELEPORT Яўген Цярэнцьеў зь сябрамі запісалі кавэр на песьню «Без бою» ўкраінскага гурту «Океан Ельзи»