Як выглядае сядзіба Саюзу палякаў Беларусі пасьля 8-гадзіннага ператрусу
У цэнтар сталіцы выйшла Ніна Багінская
Марш у раёне роварнага заводу
ЗБС: Студэнтаў спрабуюць запужаць, у калідорах унівэрсытэтаў сілавікі
Вайскоўцы і вадамёты каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі, міліцыянты на плошчы Якуба Коласа — так выглядае цэнтар Менску цяпер
У Берасьці затрымалі журналістаў БелаПАН
Днём у Берасьці затрымалі журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву. Харытонава пасьпела паведаміць у фэйсбуку, што гэта адбылося, калі яны выйшлі ў краму. Іх абвінавацілі ў працы без акрэдытацыі. Ляўчук і Харытонава — пазаштатныя супрацоўнікі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН і маюць рэдакцыйныя пасьведчаньні.
Закрыты ўваход на станцыю мэтро «Плошча Леніна» з плошчы Незалежнасьці
Паведамляе тэлеграм-канал «Транспарт Менску»
Каля рэзыдэнцыі Лукашэнкі на праспэце Пераможцаў стаяць вадамёты
10 адметнасьцяў сёлетняга Дня Волі
25 сакавіка ў Беларусі сьвяткуюць Дзень Волі — 103 гадавіну падпісаньня Трэцяй Устаўной граматы, якая абвяшчала незалежнасьць БНР. Гэтым разам сьвята мае шмат асаблівасьцяў. Сабралі асноўныя ў адным матэрыяле.
ДАІ затрымала двух кіроўцаў за сыгналы
На праспэкце Незалежнасьці ў Менску даішнікі затрымалі двух аўтамабілістаў «за неабгрунтаваную падачу гукавога сыгналу». Аўтамабіль — гэта «ня сродак выражэньня грамадзянскай пазыцыі», — адзначаецца ў паведамленьні ДАІ.
Як выглядае Менск на Дзень Волі
Ад раніцы ў Менск звозяць вайсковую тэхніку і аўтазакі, вуліцы патрулюе міліцыя і «людзі ў цывільным». У першай палове дня 25 сакавіка масавых акцыяў пратэсту не адбывалася.
У плошчы ўлады Беластоку на знак салідарнасьці вывесілі беларускія сьцягі на ратушы
У магілёўскай глыбінцы міліцыю зацікавілі палітычныя надпісы паўгадовай даўніны
Чэрыкаўскія міліцыянты шукаюць «хуліганаў», якія летась у райцэнтры на асфальце напісалі «3%». Тады іх замалявалі камунальнікі, а міліцыя асаблівай увагі не надала. Цяпер пад падазрэньнем мясцовыя жыхары, заўважаныя на акцыях пратэсту. Ад 22 да 25 сакавіка апэратыўнікі дапыталі ў міліцыі, дома і на працы каля дзясятка чалавек. У мясцовым чаце пішуць, што ў некаторых адбыліся вобшукі. Шукалі фарбу.
У Гомельскім рэгіёне людзей саджаюць на суткі, выклікаюць у СК
У буйных гарадах Гомельскай вобласьці адбываюцца затрыманьні актыўных грамадзян, іх садзяць на «суткі», выклікаюць у СК.
- 24 сакавіка ў Гомлі затрымалі спэцыяліста IT-сфэры Станіслава Мачалава. Ён пайшоў у краму і не вярнуўся дахаты. 25 сакавіка суд пакараў яго арыштам на 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі. Таксама затрымалі жыхара Гомля Яўгена Маскоўкіна. Яго зьмясьцілі ў ІЧУ. 25 сакавіка ў Гомлі на допыт у СК выклікалі Алега Левянца.
- У Мазыры, Калінкавічах і Сьветлагорску 24 сакавіка людзей затрымлівалі для допыту ў СК. Праваабаронцу Уладзімера Целяпуна схапілі ў анкалёгіі, дзе яму 23 сакавіка рабілі апэрацыю, даставілі на допыт у СК.
- У Сьветлагорску 24 сакавіка затрымалі Аляксея Блажэвіча і Аляксандра Аляксейкава. Ім прысудзілі па 15 сутак арышту па невядомай прычыне.
- 25 сакавіка ў СК у Рэчыцы выклікалі на допыт журналіста Андрэя Мядзьведзева і праваабаронцу Валера Пуціцкага.
У сталіцу працягваюць сьцягваць сілавікоў з спэцтэхнікай
Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі
Раней сёньня падчас сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся пашырыць сьпіс чыноўнікаў Беларусі, адносна якіх уведзеныя санкцыі, на 118 новых асоб, інфармуе БелаПАН.
У паведамленьні на сайце МЗС Латвіі ўдакладняецца, што сумесныя санкцыі ўведзеныя таксама ў дачыненьні да прадстаўнікоў мясцовых органаў улады Беларусі.
У апублікаваны сьпіс, у прыватнасьці, уключаныя:
- Арцём Балаба (сын начальніка мінскага АМАП Дзьмітрыя Балабы);
- начальнік 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Міхаіл Бедункевіч;
- начальнік АМАП Менскай вобласьці Сяргей Бялькевіч;
- начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак;
- прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава і яе муж, намесьнік начальніка ГУБАЗіК МУС Дзяніс Чамаданаў;
- афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская;
- Аліна Касьянчык — дзяржабвінаваўца па шэрагу палітычных крымінальных спраў, уключаючы працэс над журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.
У апублікаваным сьпісе таксама значыцца былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў. Увечары 24 сакавіка ў сюжэце на тэлеканале «Беларусь 1» было заяўлена, што Лупаносаў, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі, падчас працы ў ГУБАЗіК супрацоўнічаў з ініцыятывай BYPOL.
Помнік Леніну ў Браславе аблілі зялёнай фарбай
Раённы аддзел Сьледчага камітэту расьсьледуе крымінальную справу аб «псаваньні маёмасьці».
Увечары 23 сакавіка 53-гадовая жанчына запэцкала помнік Леніну на цэнтральнай плошчы горада зялёнай фарбай. Як вынікае з паведамленьня Сьледчага камітэту, знайсьці яе дапамаглі запісы камэр відэаназіраньня.
Жанчыну затрымалі. Паведамляецца, што ў 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасьці за ўдзел у акцыях пратэсту — паводле арт. 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў) КаАП.
Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заклікаў улады Беларусі спыніць хвалю рэпрэсій
У БДЭУ вывесілі нацыянальныя сьцягі на розных карпусах унівэрсытэту
У цэнтры Менску сілавікі і спэцтэхніка