Ад раніцы ў Менск звозяць вайсковую тэхніку і аўтазакі, вуліцы патрулюе міліцыя і «людзі ў цывільным». У першай палове дня 25 сакавіка масавых акцыяў пратэсту не адбывалася.
Менск у Дзень Волі – 2021. ФОТА

1
Ад раніцы 25 сакавіка ў Менск пачынаюць масава звозіць вайсковую тэхніку і аўтазакі

2
Вуліца Сапёраў. За вадамётамі бачная вайсковая машына сувязі

3
Вайсковая машына сувязі на вуліцы Сапёраў

4
Вайскоўцы на плошчы Дзяржаўнага сьцяга

5
Плошча Якуба Коласа. «Уазік» міліцыі перакрыў уваход у мэтро. Каля плошчы некалькі зялёных аўтазакаў

6

7

8
Патрулі на вуліцах уздоўж усяго праспэкту Незалежнасьці. Часам правяраюць дакумэнты ў мінакоў

9

10
Перакрытыя некаторыя паркоўкі ў цэнтры горада. Паркоўка каля першага шпіталя цалкам вызваленая, на вуліцы Дарашэвіча, Камсамольскай, Акадэмічнай і некаторых іншых забаронена паркавацца. Каля некаторых адміністрацыйных будынкаў вызваляюць паркоўкі ад транспарту

11

12

13

14

15

16
Да адміністрацыі Першамайскага раёну прыехалі два аўтобусы зь міліцыяй у балаклавах унутры. Увайшлі ўсярэдзіну. У некаторых былі бачныя ў руках невялікія торбачкі з рэчамі. Побач бачныя людзі ў цывільным, прысутнічае ДАІ

17
Апоўдні на плошчу Перамогі зьвезьлі на некалькіх аўтобусах маладых людзей. Яны ўскладалі кветкі, працавала дзяржаўная тэлевізія

18

19

20
Каля БТ — патруль і машына міліцыі

21
Тым часам у дварах

22

23

24

25

26

27

28
А 18-ай гадзіне Стэла амаль вольная, але за стэлай стаяць грузавікі з вайскоўцамі

29
Аўтобусы сілавікоў на вуліцы Валадарскага

30
Плошча Мясьнікова, гэта толькі частка тэхнікі, якая бачная

31
Сілавікі на Акадэміі навук

32
На Акадэміі навук

33
Аўтазакі на Акадэміі навук

34

35
Затрыманьні ў Менску 25 сакавіка

36

37

38