Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі за флюгер «няправільнай расфарбоўкі». Ператрусы і арышты напярэдадні Дня Волі

абноўлена

Сілавікі ў Менску, архіўнае фота.
Сілавікі ў Менску, архіўнае фота.

Напярэдадні 25 сакавіка ў розных месцах Беларусі адбываюцца затрыманьні актывістаў і ператрусы ў іх жытле.

У Мазыры на Гомельшчыне ператрусы ідуць адразу ў некалькіх чалавек. Праваабаронцам «Вясны» вядома, што сілавікі прыйшлі да Валянціны Кулыбы і Мікалая Карасёва. У іх канфіскавалі электронныя прылады.

Таксама ператрус адбываецца ў супрацоўніка Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу Ігара Шуканава.

У Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі Кірыла Байрашэўскага. Паводле папярэдняй інфармацыі, увагу праваахоўнікаў прыцягнуў бел-чырвона-белы флюгер на ягоным доме. Праваабаронцы мяркуюць, што могуць скласьці пратакол за «несанкцыянаванае пікетаваньне», як за Пагоню на шыбах.

Напярэдадні карэспандэнт «Газеты Слонімскай» у Мастах на Горадзеншчыне Язэп Палубятка пайшоў па позьве на допыт у міліцыю і дадому адтуль не вярнуўся. Затое сьледам прыехалі зь ператрусам. Сілавікі забралі сыстэмны блёк кампутара, мабільны тэлефон, сканэр, фатаапарат.

У Менску затрымалі лідэраў БСДП і АГП Ігара Барысава і Мікалая Казлова. Барысава ўжо асудзілі на 15 сутак нібыта за непадпарадкаваньне.

15 сутак і звальненьне за чырвоную паласу на гаражы

У Валожыне мужчыну арыштавалі на 15 сутак за чырвоную палоску на гаражы. Камунальнікі пасьля суду перафарбавалі яе ў шэры колер, піша тэлеграм-канал «„Вясна“ назірае».

Сяргея Тура затрымалі ў паліклініцы, а раней абвінавацілі ў пікеце «ў выглядзе пафарбаванага ў бел-чырвона-белыя колеры гаража». Судзілі мужчыну ў закрытым рэжыме і прызначылі 15 содняў арышту.

Камунальнікі, якія зафарбавалі чырвоную паласу на гаражы паведамілі жонцы арыштаванага, што гэта «бясплатна — у якасьці дапамогі шматдзетнай сям’і». У Сяргея трое непаўналетніх дзяцей: 2, 4 і 8 гадоў. Акрамя таго, Сяргея ўжо звольнілі з працы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG