Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША: Беларускія ўлады заяўляюць, што пратэстоўцаў — мізэрная меншасьць, але баяцца намаганьняў, якія паказваюць адваротнае


Амбасада ЗША ў Менску выказала зьдзіўленьне ў сувязі з блякаваньнем у Беларусі доступу да сайта «Голас», на якім з ініцыятывы дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ідзе галасаваньне па пытаньні перамоў з уладамі.

«Цяжка асэнсаваць: улады заяўляюць, што пратэстоўцаў — мізэрная меншасьць, але баяцца намаганьняў, якія сьведчаць пра адваротнае. Доступ да апытаньня пра перамовы з уладамі пры міжнародным пасярэдніцтве быў заблякаваны сёньня, калі 450 000 беларусаў сказалі „за“ менш як за 24 гадзіны», — гаворыцца ў камэнтары дыпмісіі на яе старонцы ў Твітэры.

18 сакавіка Ціханоўская абвясьціла пра старт на плятформе «Голас» агульнанацыянальнага галасаваньня за арганізацыю перамоў з прадстаўнікамі ўлады пры міжнародным пасярэдніцтве. 19 сакавіка зьявілася інфармацыя пра блякаваньне сайта «Голасу» ўладамі.

«Блякаваньне — чаканы і прадказальны крок з боку ўладаў, якія разумеюць, на што здольныя беларусы з дапамогай „Голасу“. Паводле нашых падлікаў, са жніўня 2020 году гэта шостая публічная спроба спэцслужбаў „зламаць“ плятформу», — гаворыцца ў паведамленьні стваральнікаў «Голасу» ў сувязі зь цяперашняй сытуацыяй.

Паводле іх слоў, праца сэрвісу зробленая так, што асноўнае дзеяньне, а цяпер гэта галасаваньне аб ініцыятыве Ціханоўскай, адбываецца «ў бясьпечных і недаступных для блякаваньня мэсэнджарах Telegram і Viber».

На 20 гадзін 19 сакавіка ўдзел у галасаваньні ўзялі 517 тыс. чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG