«Злучаныя Штаты ганарацца тым, што падтрымліваюць адноўленыя сёньня заклікі да сапраўднага дыялёгу паміж беларускімі ўладамі і палітычнай апазыцыяй, уключаючы Каардынацыйную раду і чальцоў беларускай грамадзянскай супольнасьці. Злучаныя Штаты спадзяюцца, што такі дыялёг прывядзе да перамоваў, неабходных для новых, свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі, і лічаць АБСЭ асабліва прыдатнай для садзейнічаньня гэтаму працэсу», — гаворыцца ў заяве місіі ЗША пры АБСЭ ў Вене.
«Народ Беларусі заслугоўвае рэальнага голасу ў сваёй будучыні. Усім тым, хто рызыкуе сваім жыцьцём, каб супрацьстаяць тыраніі: Амэрыка чуе вас. Амэрыка бачыць вас. І Амэрыка з вамі», — падкрэсьліваецца ў заяве.
Заклік Сьвятланы Ціханоўскай пачаць палітычны дыялёг у Беларусі падтрымала таксама місія Эўразьвязу пры АБСЭ.
18 сакавіка Святлана Ціханоўская абвясьціла аб пачатку агульнанацыянальнага галасаваньня на плятформе «Голас» за арганізацыю перамоваў з прадстаўнікамі ўлады пры міжнародным пасярэдніцтве.
За першыя восем гадзін галасаваньня ў ім узялі ўдзел 338 тысяч чалавек.