Пры гэтым многія карыстальнікі наракаюць на немагчымасьць зайсьці на сайт «Голасу» — няма доступу. Апэратары раяць зьвяртацца ў Міністэрства інфармацыі, каманда на блякаваньне нібыта паступіла адтуль.
«Блякаваньне — чаканы і прадказальны крок з боку ўладаў, якія разумеюць, на што здольныя беларусы з дапамогай „Голасу“. Ад жніўня 2020 году гэта ўжо шостая спроба спэцслужбаў „зламаць“ плятформу. Але наша праца пабудаваная так, што асноўнае дзеяньне (цяпер — галасаваньне ў падтрымку перамоваў зь міжнародным удзелам і абсалютны рэкорд галасоў за суткі) адбываецца ў недаступных для блякаваньня мэсэнджарах Telegram і Viber», — тлумачаць стваральнікі плятформы.
Сайт — гэта дадатковы, але не адзіны спосаб зарэгістравацца на плятформе, удакладняюць распрацоўнікі. Ён выступае дапаможным правадніком ад карыстальніка да чат-бота.
«Прайсьці рэгістрацыю ў „Голасе“ можна проста ў чат-робата. Людзі прыходзяць да нас рэгістравацца і галасаваць у асноўным па рэкамэндацыях. А чалавечую рэкамэндацыю наўрад ці змогуць заблякаваць МТС, Life :), „Белтэлекам“ ці хто б там ня быў», — гаворыцца ў паведамленьні.
Зарэгістравацца ў «Голасе» і прагаласаваць можна па наўпроставых спасылках:
Доступ да заблякаванага сайту таксама даступны праз VPN.