Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніца МЗС Косава падала ў адстаўку. Яе муж нібыта купляў галасы ў ЦВК


Альбін Курці на прэс-канфэрэнцыі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Косава, 14 лютага 2021 году
Альбін Курці на прэс-канфэрэнцыі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў. Косава, 14 лютага 2021 году

Міністарка замежных спраў Косава Мэліза Харадзінай-Стубла заявіла пра адстаўку з пасады, а таксама з усіх пасадаў у партыі «Альянс за будучыню Косава» ў сувязі з абвінавачваньнямі ў куплі галасоў на парлямэнцкіх выбарах.

Пра гэта паведамляе balkaninsight.com.

У сваім фэйсбуку Мэліза Харадзінай-Стубла напісала, што, «нягледзячы на ўсё яшчэ ня высьветленыя абставіны, якія адбыліся з прычыны паклёпу, лінчаваньня, ціску, маніпуляцый і шантажу ў дачыненьні да мяне і маёй сям’і, я лічу сваім маральным абавязкам неадкладна сысьці ў адстаўку з пасады міністра замежных спраў, з усіх пастоў у партыі „Альянс за будучыню Косава“, а таксама адмаўляюся ад сяброўства ў гэтай партыі».

Нядаўна на прышцінскіх вэб-сайтах былі апублікаваныя запісы, у якіх муж палітыка прапануе грошы прадстаўнікам Цэнтральнай выбарчай камісіі за дадатковыя галасы ў падтрымку яго жонкі. Таксама паведамлялася, што нібыта чатыры чальцы камісіі атрымалі грошы і скралі галасы ў іншых кандыдатаў на карысьць Харадзінай-Стублы.

Пасьля публікацый запісаў было вырашана правесьці перападлік галасоў на тых участках, дзе працавалі падкупленыя чальцы выбарчай камісіі.

  • Сэрбія пры падтрымцы Расеі не прызнае незалежнасьці Косава, спасылаючыся на неабходнасьць абароны сэрбскай меншасьці. Перамоўнікам з Эўразьвязу і ЗША не ўдалося дамагчыся кампрамісу, які дазволіў бы Косава далучыцца да ААН і NATO.
  • Большасьць заходніх дзяржаў прызналі незалежнасьць Косава ад Сэрбіі. У Бялградзе, Маскве і Пэкіне адмаўляюцца гэта зрабіць.
  • У сьнежні 2019 году Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Сэрбіі Аляксандрам Вучычам заявіў, што «Беларусь ніколі не прызнае незалежнасьць Косава».
  • У сытуацыі, калі траціна працаздольнага насельніцтва ня мае працы, а ВУП на душу насельніцтва складае 4300 даляраў, Косава застаецца найбяднейшай краінай Заходніх Балканаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG