Пра гэта паведамляе партал TUT.BY спасылкай на дадзеныя Белстату.
Паводле Белстату, сярэдні заробак бюджэтнікаў у студзені ў параўнаньні са сьнежнем 2020 году зьнізіўся на 101 рубель і склаў 1099 рублёў.
Партал адзначае, што зьвесткі пра заробкі, якія публікуе Белстат, разьлічваюцца да адлічэньня падаходнага падатку (13%) і абавязковых страхавых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны (1% з заробкаў работнікаў). Гэта значыць, што сярэдні заробак бюджэтнікаў у студзені пасьля ўсіх абавязковых вылікаў складаў каля 945 рублёў.
У сыстэме аховы здароўя сярэдні заробак у студзені зьнізіўся на 46 рублёў — да 1400 рублёў. Ва ўрачоў сярэдні заробак у студзені зьнізіўся на 47 рублеў — да 2325 рублёў, а ў сярэдняга мэдычнага пэрсаналу — прыкладна на 22 рублі (да 1482 рублёў).
У адукацыі сярэдні студзеньскі заробак склаў амаль 904 рублі. Гэта на 87 рублёў менш, чым месяцам раней.