Пэўны час таму Народнае антыкрызістане кіраўніцтва і супольнасьць «Сумленныя людзі» абнародавалі дадзеныя аб заробках кіраўнікоў і шэраговых супрацоўнікаў на МЗКЦ, МТЗ і «Нафтане».
Цяпер яны апублікавалі дадзеныя па «Гродно Азот», БМЗ, БелАЗ і «Гомсельмашы».
Як вынікае з атрыманай інфармацыі, кіраўнік «Гродно Азот» зарабляе ўтрая болей, чым рабочы прадпрыемства ў сярэднім, на БМЗ і на БелАЗе кіраўнікі атрымліваюць у 6 разоў больш, чым рабочыя, на «Гомсельмашы» - у 7 разоў.