Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рабочыя дзяржпрадпрыемстваў атрымліваюць у 6-7 разоў менш, чым кіраўнікі, — каманда Латушкі


Страйк на «Беларуськаліі», Салігорск, 17 жніўня 2021
Страйк на «Беларуськаліі», Салігорск, 17 жніўня 2021

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва (НАК) у сваім тэлеграм-канале апублікавала дадзеныя аб заробках шараговых супрацоўнікаў і кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Кіраўнікі, якія займаюцца рэпрэсіямі па надуманых матывах, атрымліваюць у некалькі разоў больш за рабочых, якіх дубінкамі заганяюць на вытворчасьць, рабочых, якіх звальняюць за іх грамадзянскую пазыцыю», — адзначае кіраўніцтва.

Паводле дадзеных НАК, заробкі кіраўнікоў МТЗ, МЗКЦ і «Нафтана» перавышаюць сярэдні заробак рабочых гэтых прадпрыемстваў прыкладна ў 6 разоў, а на «Беларуськаліі» — у 7 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG