Напярэдадні Дня салідарнасьці і змаганьня за правы жанчын праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу пра жанчын, якія ў Беларусі зазналі палітычны перасьлед.
- «Вясна» інфармуе пра прынамсі 141 палітычна матываваную крымінальную справу, заведзеную ў Беларусі супраць жанчын ад пачатку леташняй выбарчай кампаніі.
- Як мінімум 49 жанчын знаходзяцца ў месцах зьняволеньня ці пад хатнім арыштам. 10 зь іх ужо асуджаныя на рэальныя тэрміны пазбаўленьня волі, астатнія чакаюць судоў.
- 38 жанчын прызнаныя палітычнымі зьняволенымі (усяго правабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі на дадзены момант 270 чалавекі, жанчыны складаюць зь іх 14%).
- Яшчэ мінімум 17 жанчын асуджаныя да «хатняй хіміі» альбо на штрафы і зараз знаходзяцца на волі. Прынамсі 75 жанчын зараз знаходзяцца на волі ў статусе падазраваных па крымінальных справах, частка з іх зьехала за мяжу.
-