Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхару «Пірсу», у якога за сьцяг на бальконе забралі машыну, прысудзілі «суткі»


Ільля Квачэнка ўдзельнічаў у судзе праз скайп з ІЧУ Менскага раёну, дзе знаходзіцца з 4 сакавіка
Ільля Квачэнка ўдзельнічаў у судзе праз скайп з ІЧУ Менскага раёну, дзе знаходзіцца з 4 сакавіка

Ільля Квачэнка асуджаны на 15 дзён арышту за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на ўласным бальконе ў квартале «Пірс». Яго абвінавацілі ў недазволеным пікетаваньні.

Судзьдзя суду Менскага раёну Антон Колабаў прызнаў яго вінаватым у «адзіночным пікеце». Ільля віны за сабой не прызнаў. Падтрымаць Квачэнку прыйшлі больш за паўсотні жыхароў з розных раёнаў Менску

Раніцай 4 сакавіка на Ільлю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Менскім раёне, склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 (парушэньне правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства).

Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ зь невядомых прычын эвакуавалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» зь ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ільля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Трэцяга сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі сьвятло і пакінулі пад дзьвярыма позву ў РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG