Пра што вы даведаецеся зь відэа
- Сьцяг ня можа адказваць за тое, хто яго і калі выкарыстоўваў. Бел-чырвона-белы сьцяг мала адрозьніваецца ад сьцягоў многіх эўрапейскіх краінаў, якія перажылі нямецкую акупацыю.
- Бел-чыовона-белы сьцяг услаўлялі ў сваёй творчасьці партызан Янка Брыль і франтавік Максім Танк.
- Пад чырвона-зялёным сьцягам ніхто не «праліваў кроў» на франтах Другой сусьветнай вайны. Яго ўхвалілі з падачы Сталіна ў 1951 годзе. Аўтар эскіза сьцяга БССР маляваў партрэты Гітлера падчас акупацыі.
- За савецкім часам любыя згадкі і выявы бел-чырвона-белага сьцяга былі забароненыя.
- Першым у публічнай прасторы сьцяг узьняў студэнт Акадэміі мастацтваў Алесь Пушкін — у 1989 годзе падчас сьвяткаваньня ўгодкаў БНР.
- Рэфэрэндум-1995 па вяртаньні чырвона-зялёнага сьцягу нельга лічыць легітымным.
- Цяпер сотні тысяч беларусаў падымаюць бел-чырвона-белы сьцяг, кідаючы выклік і ідучы на рызыку.
- Заканчэньне сасьпяваньня беларускай нацыі непарыўна зьвязана зь бел-чырвона-белым сьцягам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
7 фактаў пра бел-чырвона-белы сьцяг
- Эскіз белага сьцяга з чырвонай стужкай Дуж-Душэўскі намаляваў у пачатку 1917 году. За аснову ён узяў колеры «Пагоні».
- Яшчэ ўзімку сьцяг выкарыстоўвалі толькі беларускія студэнты ў Пецярбургу.
- У сакавіку ён стаў галоўным элемэнтам падчас «Дня беларускага значка», калі бел-чырвона-белыя адзнакі, кукарды і сьцяжкі можна было пабачыць на вуліцах Менску.
- Сьцягі, пашытыя паводле эскізу Кляўдыюша Дуж-Душэўскага, разаслалі ў мясцовыя арганізацыі.
- У жніўні на 1-й сэсіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы павінны насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня.
- У сьнежні ў Менску пад бел-чырвона-белымі сьцягамі пачаў працу Першы Ўсебеларускі зьезд.
- 1918 год – афіцыйны сьцяг Беларускай Народнай Рэспублікі.
Выява бел-чырвона-белага сьцяга на шэрым кардоне, знойдзеная падчас рэканструкцыі Купалаўскага тэатру ў 2013 годзе. Адмыслоўцы не выключаюць, што такія карткі выкарыстоўвалі ў часе галасаваньня дэлегаты Першага Ўсебеларускага зьезду ў сьнежні 1917-га.