Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдычныя ўлады ЗША заклікалі амэрыканцаў прышчапляцца любой з зарэгістраваных вакцын


Сам Дырэктар нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хваробаў Энтані Фаўчы яшчэ 22 сьнежня 2020 году прышчапіўся вакцынай фірмы Moderna.
Сам Дырэктар нацыянальнага інстытуту алергіі і інфэкцыйных хваробаў Энтані Фаўчы яшчэ 22 сьнежня 2020 году прышчапіўся вакцынай фірмы Moderna.

Вядучы амэрыканскі спэцыяліст у інфэкцыйных хваробах Энтані Фаўчы заявіў у нядзелю, што ён прышчапіўся б ухваленай 27 лютага вакцынай ад COVID-19 вытворчасці кампаніі Johnson & Johnson, перадае «Голас Амэрыкі».

Фаўчы заклікаў амэрыканцаў зрабіць прышчэпку, выкарыстоўваючы любую з трох ухваленых вакцын.

«Усе тры сапраўды добрыя, і людзі павінны зрабіць прышчэпку той, якая найбольш даступная для іх. Калі вы пойдзеце і там будзе вакцына ад Johnson & Johnson, то я б прышчапіўся ёю», — сказаў Фаўчы, выступаючы ў праграме «Сустрэча з прэсай» на канале NBC.

Урад ЗША ўхваліў вакцыну Johnson & Johnson, якая складаецца з адной дозы, у суботу. Раней былі ўхваленыя вакцыны Pfizer / BioNTech і Moderna, кожная з гэтых вакцын патрабуе дзьвюх іньекцый.

Чакаецца, што пастаўкі вакцыны Johnson & Johnson ў цэнтры вакцынацыі пачнуцца ў нядзелю ці панядзелак.

Вакцыны Pfizer і Moderna паказалі больш высокую эфэктыўнасьць у клінічных выпрабаваннях, удзельнікам якіх ўводзілі дзьве дозы, у параўнанні з вакцынай Johnson & Johnson. Аднак прамое параўнаньне правесьці складана, бо выпрабаваньні мелі розныя мэты і, акрамя таго, вакцына Johnson & Johnson выпрабоўвалася, калі ўжо цыркулявалі новыя варыянты вірусу.

«У вас ёсць тры высокаэфэктыўныя вакцыны. У гэтым няма ніякіх сумненняў», - заявіў Фаўчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG