Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская разьлічвае, што Лукашэнка сыдзе ўжо вясной


Сьвятлана Ціханоўская (справа)
Сьвятлана Ціханоўская (справа)

Аляксандр Лукашэнка будзе вымушаны сысьці ў найбліжэйшыя месяцы. Такое меркаваньне выказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію нямецкаму штотыднёвіку Bild am Sonntag, якое цытуе Нямецкая хваля.

На думку Сьвятланы Ціханоўскай, да адстаўкі Лукашэнкі непазьбежна прывядзе ўзмацненьне ціску на яго рэжым з боку ЭЗ і ЗША:

«Ціск будзе расці з кожным днём, і аднойчы стане для Лукашэнкі празьмерным, і ён сыдзе. Рэжым Лукашэнкі ўпадзе яшчэ сёлета. Думаю, вясной ён сыйдзе».

Таксама, піша Нямецкая хваля, і член прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка заклікаў Захад дамагацца поўнай эканамічнай ізаляцыі Беларусі.

«Мы гатовыя выносіць санкцыі шэсьць або дванаццаць месяцаў, калі пасьля гэтага сытуацыя палепшыцца», — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага антыкрызінага кіраваньня Павел Латушка ў размове з журналістамі нямецкай штотыднёвай газеты Welt am Sonntag. «Вырашальная бітва» з рэжымам у Беларусі адбудзецца гэтай вясной, мяркуе палітык.

З пункту гледжання Латушкі, Эўразьвязу неабходна прыпыніць усе эканамічныя дачыненьні зь Беларусьсю, каб апарат рэжыму Лукашэнкі ня мог больш «зарабляць сродкі на міжнародных фінансавых рынках».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG