Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаў дзеяньне новы Адміністрацыйны кодэкс. Што зьмянілася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

1 сакавіка пачалі афіцыйна дзейнічаць зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія апублікавалі ў студзені.

Пратэсты

Судзіць за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях будуць паводле артыкулу 24.23 (замест 23.34). Караць змогуць арыштам, грамадзкімі работамі і штрафамі.

Штрафы налічваюцца ў базавых велічынях, якая на студзень 2021 году складае 29 рублёў.

  • да 100 базавых велічыняў для ўдзельнікаў (2900 рублёў);
  • да 150 б. в. для арганізатараў;
  • да 200 б. в. — за паўторнае парушэньне, удзел за ўзнагароджаньне, для юрыдычных асобаў;
  • да 500 б. в. — за ўдзел юрыдычнай асобай за ўзнагароджаньне.

Выкарыстаньне і выраб забароненых сьцягоў і сымбаляў (24.46)

Штрафы

  • да 20 б. в. для фізычных асобаў;
  • да 40 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў;
  • да 60 б. в. для юрыдычных асобаў;

Выраб прадукцыі з заклікамі да экстрэмісцкай дзейнасьці (19.11)

За выраб, захоўваньне, перавозку і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі з заклікамі да экстрэмізму

Штрафы

  • да 20 б. в. для фізычных асобаў,
  • да 50 б. в. для індывідуальных прадпрымальнікаў,
  • да 200 б. в. для юрыдычных асобаў.

Непадпарадкаваньне (24.3)

Арышт, грамадзкія работы, штраф да 100 б. в.

Абраза службовай асобы пры выкананьні (24.4)

  • Штраф да 30 б. в.
  • Публічная абраза, у СМІ ці інтэрнэце — арышт, грамадзкія работы, штраф да 200 б. в.

Уцягненьне непаўналетняга ў антыграмадзкія паводзіны (19.4)

Артыкул дапоўнілі фразай «уцягненьне непаўналетняга ва ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсьці, дэманстрацыі, пікетаваньні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэньнем вызначанага парадку».

  • Штраф, як і за алькаголь і наркотыкі — да 30 б. в.

Наўмыснае блякаваньне транспартных камунікацый (18.1)

У артыкул дадалі фразу «за блякаваньне ў месцы правядзеньня масавага мерапрыемства або з стварэньнем аварыйнага становішча».

  • Штраф да 50 б. в., і могуць забраць правы да 2 гадоў.

Гудкі на акцыях (18.3.4)

Увялі адказнасьць «за парушэньне правілаў карыстаньня гукавымі сыгналамі ў месцы правядзеньня масавага мерапрыемства».

  • Штраф да 10 б. в., і яшчэ могуць забраць правы на тэрмін да аднаго году.

Новае пакараньне — грамадзкія работы

  • Са згоды пакаранага,
  • у вольны ад працы і вучобы час,
  • ня больш за 4 гадзіны на дзень,
  • агулам ня больш за 60 гадзінаў (і ня менш за 8),
  • толькі для людзей ад 18 гадоў да пэнсійнага веку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG