Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука арыштавалі за «Пагоню» на акне


Выява герба «Пагоня» была такой жа, як у рэестры гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, — паведаміла «Вясна».

Максім Лакаткоў жыве з жонкай і дзіцем на 6-м паверсе дома ў менскім мікрараёне Ржавец. У акне яны павесілі папяровую выяву «Пагоні».

25 лютага да іх уварваўся ГУБАЗіК і правёў ператрус.

Максіма Лакаткова затрымалі і 26 лютага прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну.

Судзьдзя Дзмітры Карсюк спытаўся, чаму Максім вырашыў абраць менавіта гэты сымбаль для разьмяшчэньня.

— Адчуваю сымпатыю.

— Для чаго разьмясьцілі менавіта на акне?

— Падабаецца, як сонечнае сьвятло праходзіць праз малюнак, гэта падымае мне настрой.

— Што менавіта падабаецца ў гэтым сымбалі?

— Мне падабаецца конь.

У выніку судзьдзя адправіў Максіма Лакаткова на 15 дзён арышту, палічыўшы «Пагоню» на акне несанкцыянаваным пікетаваньнем.

25 лютага разам з Максімам Лакатковым затрымалі і ягоную жонку Юлію Лакаткову. Яе абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам на паркоўцы РУУС, куды яе прывезьлі пасьля ГУБАЗіКа, і ў той жа дзень аштрафавалі на 1160 рублёў. Таксама зьнялі «пакаяннае» відэа, у якім яна кажа, што дзялілася «неправеранай» інфармацыяй з «дэструктыўным» тэлеграм-каналам «Мотолько, помоги». Юлія Лакаткова — адна з ключавых асобаў у беларускай экасыстэме стартапаў. Яна кіруе некалькімі IT-бізнэсамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG