Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР абвясьціла ўзнагароду за «кухара Пуціна» ў справе аб умяшаньні ў выбары


Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

У ЗША Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) абвясьціла ўзнагароду памерам 250 тысяч даляраў за інфармацыю, якая прывядзе да арышту Яўгена Прыгожына, якога СМІ называюць «кухарам Пуціна». Бізнэсмэна абвінавачваюць ва ўмяшаньні ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.

Прыгожын у адказ параўнаў дзеяньні ФБР з «паляваньнем на ведзьмаў» і абвінаваціў ЗША ў спробах зрабіць з Расеі «страшылку».

У ЗША Прыгожына зьвязваюць зь дзейнасьцю Агенцтва інтэрнэт-дасьледаваньняў — так званай «фабрыкі троляў». Супраць бізнэсмэна і яго кампаній уведзеныя санкцыі.

Такую ж суму ФБР абяцае за дапамогу ў арышце расейца Канстанціна Кілімніка.

Кілімнік родам з Украіны. Ён працаваў памочнікам Пола Манафорта, былога кіраўніка перадвыбарчага штабу экс-прэзыдэнта Дональда Трампа. У 2018 годзе Злучаныя Штаты абвінавацілі расейца ў перашкодзе правасудзьдзю і выдалі фэдэральны ордэр на яго арышт.

Паводле зьвестак ФБР, у ЗША Кілімнік быў пасярэднікам паміж расейскімі і ўкраінскімі бізнэсмэнамі і палітыкамі. Сьледчыя мяркуюць, што ён зьвязаны з расейскай выведкай. Акрамя таго, экс-памочнік Манафорта, як мяркуецца, займаўся лабіяваньнем інтарэсаў замежнай дзяржавы ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG