Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануюць палітычны аналітык, дырэктар Ерэванскага прэс-клюбу Барыс Навасард'ян і палітычны аглядальнік радыё «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
Навасард'ян
- Вайна 2020 году ўвяла ў стрэс армянскае грамадзтва і актывізавала працэсы, якія былі схаваныя
- Адзін зь іх — гэта шырокае расчараваньне рэвалюцыйнай уладай
- Гэтым спрабуе скарыстацца папярэдняя ўлада, і яна актывізавала вулічныя пратэсты
- Тры катэгорыі ўдзельнікаў акцый у падтрымку Пашыньяна: тыя, каго мабілізавалі адміністрацыйным рэсурсам, тыя, хто ня хоча вяртаньня ранейшай улады — Качар'яна і Саргсьяна, і тыя, хто зараджаны папулісцкімі прамовамі Пашыньяна
- Паводле апытаньняў, падтрымка Пашыньяна ў параўнаньні з выбарамі зьнізілася ўдвая
- Але электаральны патэнцыял у Пашыньяна і цяпер самы вялікі
- Калі б выбары адбыліся сёньня, Пашыньян і яго каманда выйгралі б іх, хоць і не набралі б абсалютнай большасьці
- Асноўныя апанэнты Пашыньяна — былы прэзыдэнт Робэрт Качар'ян, «народны алігарх» Гагік Царук'ян, былы прэм’ер 90-х гадоў Вазген Манук'ян
- Я не характарызаваў бы заяву генэралаў як вайсковы пераварот
- Гэтая заява антыканстытуцыйная, але гэта не пераварот, бо намеру выкарыстаць сілу генштаб і войска ня мелі
- Нагодай для заявы генэралаў стала інтэрвію Пашыньяна, дзе ён зганіў расейскія «Іскандэры»
- Усе гэтыя гады Пашыньян рабіў стаўку на расейскую падтрымку, адкідаючы альтэрнатыўныя варыянты
- Апазыцыя, як і Пашыньян, імкнецца абапірацца на падтрымку Масквы
- Нават калі апазыцыя пераможа, перагляду дамовы з Азэрбайджанам і Расеяй наконт Карабаху ня будзе, гэта немагчыма
- Апазыцыя абяцае пільней сачыць за выкананьнем умоваў гэтай дамовы
- Такой прагі ўлады, як у Пашыньяна, няма ні ў кога
- Судовая сыстэма Армэніі не знаходзіцца пад кантролем цяперашняй улады
- Спробы рэпрэсіўнага ціску на апазыцыю ў Армэніі абсалютна беспэрспэктыўныя
- Праваабарончы рух у Армэніі мае даволі глыбокія карані, ёсьць праваабаронцы і ў шэрагах апазыцыі
- У сэнсе катаваньняў, жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ў Армэніі ня можа адбывацца нічога падобнага да таго, што адбывалася і адбываецца ў Беларусі
- Гэта можа адбыцца ў выпадку кансалідацыі ўлады — цяперашняй ці новай, калі адбудзецца вяртаньне да практыкі, якая існавала да рэвалюцыі 2018 году
- Сёньняшняя сытуацыя вельмі далёкая ад такой
Дубноў
- «Драконам», дыктатарам, ня быў і Сэрж Саргсьян
- Рэжым Саргсьяна ня ціснуў краіну, проста смактаў зь яе ўсе сокі
- У Пашыньяна ў 2018 годзе прыхільнікамі былі ўсе, бо ўсе хацелі зрынуць ранейшую ўладу
- Але вайна ўсё памяняла, у тым ліку і рэвалюцыйную легітымнасьць
- Пашыньян, акрамя падтрымкі плошчы, нічога ня выбудаваў сабе ў інстытуцыйным пляне
- У Беларусі летась, як ва Ўкраіне падчас Майдану, быў рэальна масавы пратэст большасьці, падобны да таго, што быў у Армэніі ў 2018 годзе
- Цяпер у Армэніі няма нічога падобнага, большасьці там не падабаюцца ні адны, ні другія, там няма вострага палітычнага расколу
- Большасьць дагэтуль ня выйшла з вайны, грамадзтва ў глыбокай дэпрэсіі
- Нават 40 генэралаў, якія запатрабавалі адстаўкі Пашыньяна, — гэта ня тая сіла, якая здольная яго зрынуць, гэта не Турэччына, дзе ёсьць традыцыя вайсковых пераваротаў
- Адсутнасьць волі да ўлады — гэта таксама праблема апазыцыі
- Я мяркую, што Пашыньян цалкам задавальняе Маскву, яна атрымала ад Армэніі ўсё, чаго хацела