Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Армянская апазыцыя пачынае ў панядзелак акцыі ў рэжыме нон-стоп


Дэманстрацыя ў Ерэване, 20 лютага
Дэманстрацыя ў Ерэване, 20 лютага

Апазыцыя Армэніі ў суботу завяршыла акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра рэспублікі Нікола Пашыньяна.

Як паведаміў на мітынгу перад будынкам урада па выніках шэсьця ў Ерэване каардынатар апазыцыйнага «Руху выратаваньня радзімы» Ішхан Сагатэлян, акцыі ў рэжыме нон-стоп адновяцца ў панядзелак, 22 лютага.

«У панядзелак сустракаемся а 18:00 і пачынаем шэсьце непадпарадкаваньня. Нашы акцыі ня будуць спыняцца да таго часу, пакуль гэты ўрад ня сыдзе ў адстаўку», — сказаў Сагатэлян.

Раней у суботу апазыцыя правяла мітынг на плошчы Свабоды, пасьля чаго, падзяліўшыся на некалькі груп, дэманстранты перакрывалі рух на цэнтральных праспэктах і вуліцах армянскай сталіцы.

Акцыі пратэсту ў Армэніі пачаліся пасьля таго, як у ноч на 10 лістапада Пашыньян падпісаў сумеснае з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджану Ўладзімірам Пуціным і Ільхамам Аліевам заяву аб поўным спыненьні ваенных дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG