Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качар’ян заклікаў грамадзян падтрымаць войска ў супрацьстаяньні зь Ніколам Пашыньянам


Робэрт Качар'ян
Робэрт Качар'ян

Былы прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качар’ян зьвярнуўся да грамадзян краіны з заклікам падтрымаць Узброеныя сілы Армэніі ў супрацьстаяньні з прэм’ер-міністарм Ніколам Пашыньянам.

«Мы заклікаем вас быць гаспадарамі нашай дзяржавы, быць побач з нашымі ўзброенымі сіламі. Урад, які прайграў вайну і здаў нашы землі, павінен сысьці. Гэта галоўны залог нашага нацыянальнага адраджэньня» — сказаў Качар’ян.

Раней сёньня Генэральны штаб Узброеных сіл Армэніі запатрабаваў адстаўкі прэм’ер-міністра Пашыньяна:

«Прэм’ер-міністар і ўрад Армэніі з гэтага часу ня ў стане прымаць адэкватныя рашэньні ў гэтай крызіснай і лёсавызначальнай для армянскага народу сытуацыі. У сувязі з сытуацыяй, якая цяпер утварылася, узброеныя сілы Армэніі патрабуюць адстаўкі прэм’ер-міністра і ўраду Рэспублікі Армэніі, адначасова папярэджваючы ўстрымацца ад прымяненьня сілы супраць народу, чые дзеці загінулі, абараняючы Радзіму і Арцах»", — заявілі генэралы.

У адказ на заяву вайскоўцаў Нікол Пашыньян заявіў пра спробу вайсковага перавароту ў краіне, вывеў сваіх прыхільнікаў на вуліцы Ерэвану і далучыўся да іх сам.

  • Масавыя пратэсты супраць Пашыньяна пачаліся ў Армэніі ў лістападзе 2020 году, адразу пасьля таго, як ён падпісаў пагадненьне аб замірэньні ў Карабаху з уладамі Азербайджану і Расеі. У выніку падпісаньня пагадненьня пад кантроль Баку былі вернутыя Агдамскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны і часткі Мартунінскага, Мартакерцкага і Аскеранцкага раёнаў, горад Шуши (Шуша) і амаль увесь Гадруцкі раён. Уздоўж лініі судакрананьня пасьля заканчэньня баёў была разьмешчана міратворчая місія Расеі.
  • У Армэніі дзеяньні Пашыньяна падчас карабаскай вайны і падпісаньне пагадненьня многія лічаць капітуляцыяй. Аапазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду.
  • Пашыньян неаднаразова казаў, што ў адстаўку не падасьць і з абвінавачваньнямі ў здрадзе ня згодны. Паводле яго, бязь мірнага пагадненьня ваенныя дзеяньні і гібель людзей у Карабаху спыніць было немагчыма.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG