Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Беларусі ў ААН заявіў, што ў Менску пратэстуе 100, максымум 200 чалавек


Менск, 16 жніўня
Менск, 16 жніўня

Беларусь ня згодная з самім фактам разгляду ў Радзе па правах чалавека ААН дакладу Вярхоўнага камісара Мішэль Бачэлет, у якім гаворыцца, што ў Беларусі беспрэцэдэнтны па маштабе крызіс у галіне правоў чалавека.

Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве Юры Амбразевіч, піша Tut.by.

На думку беларускай дэлегацыі, даклад адлюстроўвае «вельмі суб’ектыўны і спрошчаны погляд» на падзеі ў Беларусі. Рэкамэндацыі беларускаму ўраду, на думку Амбразевіча, адарваныя ад рэальных выклікаў у галіне дзяржаўнай палітыкі і кіраваньня, якія стаяць перад беларускім грамадзтвам.

«На 9,5 мільёна насельніцтва 20–30 тысяч падпісчыкаў на самыя раскручаныя Youtube-каналы галоўных праціўнікаў улады, і 100, максімум 200 чалавек пратэстоўцаў на двухмільённае насельніцтва сталіцы. Аналіз усіх гэтых пытаньняў крытычна важны для разуменьня таго, што адбываецца ў Беларусі», — заявіў Амбразевіч.

Даклад Вярхоўнага камісара падтрымалі ўсе эўрапейскія краіны, а таксама ЗША і Канада. Прадстаўнікі Вэнэсуэлы, Кітаю, КНДР, Ірану, Сірыі, Эгіпту, Казахстану і Расеі заявілі, што даклад камісара па правах чалавека ААН — умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG