Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці прызначаць амбасадарам у Менск «новага Бабіча»? Думка расейскага экспэрта


Расейская амбасада ў Менску. Архіўнае фота
Расейская амбасада ў Менску. Архіўнае фота

Ці пойдзе Рыгор Рапота ў адстаўку з пасады дзяржсакратара саюзнай дзяржавы? Як ў Менску і ў Маскве ацэньваюць працу цяперашняга расейскага амбасадара ў Беларусі Дзьмітрыя Мезенцава? Наколькі імаверна, што новым амбасадарам РФ у Беларусі стане Яўген Лук’янаў? Што гэта за асоба, ці падобны ён на Міхаіла Бабіча, які выклікаў такое раздражненьне ў беларускіх уладаў?

На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае расейскі палітоляг, дацэнт МДІМА Кірыл Коктыш.

Кірыл Коктыш
Кірыл Коктыш

«Коммерсантъ» апублікаваў інфармацыю аб тым, што дзяржсакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Грыгорый Рапота ідзе ў адстаўку і што гэтую пасаду зойме цяперашні амбасадар РФ у Беларусі Дзьмітрый Мезенцаў, а дыпляматычнае прадстаўніцтва Расеі ў Менску ўзначаліць цяперашні амбасадар Расеі ў Латвіі Яўгеній Лукʼянаў.

У мінулым Лукʼянаў працаваў журналістам, намесьнікам дырэктара Эрмітажу, банкірам у «Дрэздэнэр-банку» і ВТБ і намесьнікам дзяржсакратара Рады бясьпекі.

Коктыш

  • Летась Рапота зьбіраўся ў адстаўку, але яго папрасілі застацца на год.
  • Магчыма, папросяць і далей заставацца на пасадзе, закон у Расеі гэта дазваляе.
  • У Расеі калі шмат пішуць пра тое, што нехта ідзе ў адстаўку, то гэта прыкмета таго, што ён якраз і ня пойдзе.
  • Калі Рапота не пакіне пасады дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы», Мезенцаў застанецца амбасадарам РФ у Беларусі.
  • Мезенцаў адзначыўся на сваёй цяперашняй пасадзе тым, што не зрабіў ніякіх памылак.
  • Калі Мезенцаў зойме пасаду дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы», гэта ня той мэнэджар, які будзе рабіць нейкія рэформы.
  • На кантрасьце са сваім папярэднікам Бабічам Мезенцаў быў больш чым дыпляматам, ён вельмі неканфліктны чалавек.
  • Ягоны стыль прыйшоўся даспадобы і Маскве, і Менску.
  • Рашэньні ў разгар пратэстаў у Беларусі прымаліся на найвышэйшым узроўні, а не на ўзроўні амбасадаў.
  • Яўгеній Лукʼянаў, які можа стаць новым амбасадарам РФ у Беларусі — гэта «цяжкавагавік».
Дзьмітры Мезенцаў
Дзьмітры Мезенцаў
  • Большую частку жыцьця ён працаваў побач зь цяперашнім найвышэйшым кіраўніцтвам Расеі, праблемаў у камунікацыі з Крамлём у яго ня будзе, ён зь «піцерскіх».
  • Ня ўпэўнены, што ў Бабіча былі такія прамыя каналы выхаду на Пуціна.
  • Сёньня інтарэсы бясьпекі Расеі і Беларусі — гэта адны і тыя ж інтарэсы.
  • Калі натаўскія ракеты будуць пад Смаленскам, то гэта будуць не балістычныя, а крылатыя ракеты.
  • Гэта тое, чаго Расея ня можа дапусьціць.
  • Адзін беларускі чыноўнік сказаў мне, што калі Лукашэнка гаворыць пра шматвэктарнасьць, ён мае на ўвазе эканамічныя аспэкты, а не геапалітыку.
  • У Маскве выклікае раздражненьне нават слова «шматвэктарнасьць», калі яно гучыць зь Менску.
  • Да 2014 году каштоўнасьці Захаду і Расеі ня надта адрозьніваліся.
  • Мы назіраем палярызацыю паміж Расеяй і Захадам.
  • Шматвэктарнасьць трэціх краінаў цяпер раздражняе і Расею, і Захад, гэтыя краіны мусяць вырашаць, на якім геапалітычным баку яны будуць.
Яўген Лук'янаў, амбасадар Расеі ў Латвіі
Яўген Лук'янаў, амбасадар Расеі ў Латвіі
  • У Расеі ёсьць дзьве групы, якія змагаліся за права вызначаць палітыку ў беларускім кірунку.
  • Адна, умоўна лібэральная, зыходзіла з таго, што беларускія актывы трэба перавесьці на рынкавы падмурак, і ў рэчышчы гэтага падыходу мела сэнс дэцэнтралізацыя ўлады ў Беларусі.
  • Другая група зыходзіць не з эканомікі, а зь бясьпекі, для іх бясьпека Беларусі — гэта бясьпека Расеі. І для гэтага ніякай дэцэнтралізацыі, ніякай канстытуцыйнай рэформы ў Беларусі ня трэба.
  • Зьлівы ў СМІ пра расейскі ціск на Менск наконт канстытуцыйнай рэформы і сыходу Лукашэнкі — гэта PR лібэральнай групы.
  • Цяпер лібэральная група прайграла, таму што паплечнікі Навальнага пачалі капіяваць беларускія пратэсты.
  • Тое, як прайшла сустрэча ў Сочы — дэманстрацыя, што ніякіх праблемаў у двухбаковых стасунках няма.
  • Пасьля пратэстаў Навальнага ў Крамлі няма ніякіх сумневаў наконт беларускіх пратэстаў, гэта інтэрпрэтуецца выключна як вынік вонкавага ўмяшаньня.
  • Беларусь і Расея апынуліся ў адным чоўне перад адным выклікам — так гэта бачыцца ў Крамлі.
  • Беларусь ня цалкам выкарыстала крэдыт на пабудову АЭС. Выдзяленьне гэтых грошай нават не патрабуе палітычнага рашэньня.
  • Гэтыя грошы для Беларусі будуць ня лішнімі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG