Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ізноў размаўляў з Пуціным. Гэтым разам па тэлефоне


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка правёў тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага». Учора ў іх адбылася сустрэча ў Сочы.

Паводле блізкага да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-каналу, падчас тэлефоннай размовы была абмеркаваная «супраца ў ВПК і шэраг іншых пытаньняў».

«Не пасьпелі Лукашэнка і Пуцін завяршыць перамовы, як правялі новыя — па тэлефоне. Абмеркавалі функцыянаваньне падатковай сыстэмы, каапэрацыю ў ВПК, узмацненьне сумесных абаронных сыстэм, працу СМІ ў сучасных умовах (інфармацыйнае проціборства)», — паведаміў «Пул першага».

У панядзелак Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы ў Сочы. Размова працягвалася каля гадзіны. Затым абодва каталіся на лыжах і сьнегаходах, зьелі супольны абед. Афіцыйныя СМІ ў Беларусі паведамілі, што сустрэча працягвалася шэсьць гадзінаў. Але пра ніякія канкрэтныя вынікі перамоваў аніводзін з бакоў не паведаміў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG