Паводле Маруса Скуодзіса, такое рашэньне нявыгаднае як для Беларусі, так і для Літвы.
«Даводзіцца шкадаваць, што дзеяньні Беларусі ў дадзеным выпадку заснаваныя не на эканамічных, а на палітычных аргумэнтах», — сказаў агенцтву BNS літоўскім міністар.
Ён прызнаў, што такі крок Менска адаб’ецца і на клайпэдзкім порце, і на літоўскай чыгунцы. Цяпер Літва шукае новых партнэраў, каб дывэрсіфікаваць грузапаток.
У пятніцу міністры транспарту Расеі і Беларусі падпісалі пагадненьне аб перавалцы 9,8 мільёнаў тон грузаў праз расейскія парты на працягу трох гадоў.
Кампанія «Klaipėdos nafta», якая да гэтага часу пагружала прадукцыю беларускага экспартэра нафтапрадуктаў «Беларуская нафтавая кампанія» паведаміла BNS, што ў гэтым годзе не разьлічвае атрымаць грузаў ад БНК.