Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Байдэн лічыць «Паўночны паток – 2» кепскай угодай для Эўропы


Джэн Псакі
Джэн Псакі

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн лічыць праект газаправоду «Паўночны паток – 2» няўдалым пагадненьнем для Эўропы і разглядае пытаньне аб неабходнасьці санкцый для яго спыненьня, заявіла прэсавая сакратарка Белага дому Джэн Псакі падчас брыфінгу для прэсы. Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі»​.

Адміністрацыя Байдэна праводзіць аналіз праекту трубаправоду, якім плянуецца пастаўляць газ з Расеі ў Нямеччыну. Па словах Псакі, прэзыдэнт выразна даў зразумець, што лічыць праект «кепскай угодай для Эўропы».

Размаўляючы з журналістамі, Псакі таксама расказала, што Белы дом падтрымлівае ідэю стварэньня адмысловай камісіі для расьсьледаваньня беспарадкаў у Капітоліі 6 студзеня.

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі заявіла ў панядзелак, што заканадаўцы створаць незалежную камісію для вывучэньня «фактаў і прычынаў» штурму Капітолія прыхільнікамі экс-прэзыдэнта Дональда Трампа.

«Прэзыдэнт Байдэн ясна выклаў свой погляд на трагічныя падзеі, якія адбыліся 6 студзеня, — нагадала Псакі. — Ён падтрымлівае спробы праліць сьвятло на факты, з тым каб такое больш ніколі не паўтарылася».

Прэсавая сакратарка Белага дому дадала, што адміністрацыя працягне працаваць з Кангрэсам над тым, каб вызначыць меры, неабходныя для прадухіленьня паўтарэньня гвалту, які меў месца 6 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG