Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Дзярждэпартамэнт ЗША папярэдзіў кампаніі пра санкцыі ў сувязі з «Паўночным патокам — 2»


Склад труб для «Паўночнага патоку — 2» у Нямеччыне.
Склад труб для «Паўночнага патоку — 2» у Нямеччыне.

Крыніцы агенцтва паведамілі, што на гэтым тыдні чакаецца зьяўленьне дакладу, у якім будуць пазначаны кампаніі, што ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправоду.

Дзярждэпартамэнт раней у гэтым месяцы папярэдзіў эўрапейскія кампаніі, якія падазрае ў садзейнічаньні будаўніцтву расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2», што супраць іх могуць быць уведзеныя санкцыі.

Тым часам адміністрацыя Дональда Трампа, якая сыходзіць, рыхтуе заключную сэрыю абмежавальных мер, накіраваных супраць праекту.

«Мы спрабуем інфармаваць кампаніі пра рызыкі і заклікаем іх выйсьці з праекту, пакуль ня стала занадта позна», — паведаміла крыніца ва ўрадзе ЗША на ўмовах ананімнасьці.

Крыніца заявіла, што, як чакаецца, Дзярждэпартамэнт да 14–15 студзеня выпусьціць даклад, прысьвечаны кампаніям, якія, на думку зьнешнепалітычнага ведамства, дапамагаюць у будаўніцтве газаправоду з Расеі ў Нямеччыну.

Крыніца паведаміла, што ў дакладзе, магчыма, будуць згаданыя страхавыя кампаніі, кампаніі, якія дапамагаюць у пракладцы падводнага трубаправоду, або тыя, што правяраюць будаўнічае абсталяваньне праекту.

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам такім кампаніям пагражаюць амэрыканскія санкцыі ў выпадку, калі яны ня спыняць працу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG