Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея заплянавала перамовы аб працягу арэнды двух вайсковых аб’ектаў у Беларусі


Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін, архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін, архіўнае фота

Прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін даручыў Міністэрству абароны Расеі супольна зь Міністэрствам замежных спраў правесьці перамовы аб працягу выкарыстаньня двух вайсковых аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

Адпаведныя ўказы пра вузел «Баранавічы» сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе пад Ганцавічамі і пра радыёстанцыю ў Вялейцы апублікавалі 16 лютага.

У распараджэньнях, датаваных 12 лютага, гаворыцца пра ўхваленьне папярэдне прапрацаваных зь беларускім бокам праектаў пратаколаў аб выкарыстаньні аб’ектаў.

Тэрміны зьбіраюцца працягнуць на 25 гадоў з моманту падпісаньня і прыняць аўтаматычны працяг на наступныя 5-гадовыя пэрыяды, калі дамову не разарве адзін з бакоў, папярэдзіўшы за год да сканчэньня 5-гадовага пэрыяду. Такі пратакол мае набыць моц ад 31 траўня 2021 году, калі бакі на яго пагодзяцца.

Калі і дзе мае адбыцца падпісаньне новага пратаколу, не паведамляюць. Ранейшыя дамовы дзейнічаюць да 7 чэрвеня 2021 году.

Абодва аб’екты ня лічацца вайсковымі базамі Расеі. Вялейскі вузел сувязі дзейнічае з 1964 году і выкарыстоўваецца для сувязі з атамнымі падводнымі лодкамі, праводзіць радыётэхнічную выведку і «радыёэлектронную барацьбу». Радыёлякацыйную станцыю «Волга» пад Ганцавічамі збудавалі ў 1980-х гадах, але пачалі выкарыстоўваць толькі ў 2003-м для патэнцыйнага выяўленьня балістычных ракет.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG