7 сьнежня грамадзянка Швайцарыі Натальля Хершэ пачула прысуд за сарваную з амапаўца балаклаву на масавай акцыі пратэсту — 2,5 года пазбаўленьня волі.
16 лютага на разгляд апэляцыйнай скаргі Хершэ ў суд не прывезьлі. Усіх, хто прыйшоў падтрымаць нараджэнку Воршы, дэталёва абшуквалі і перапісвалі пашпартныя дадзеныя.
На судзе прысутнічалі і супрацознікі швайцарскай амбасады, якая ўжо некалькі разоў заклікала ўлады спыніць крымінальны перасьлед Натальлі Хершэ і іншых палітвязьняў і адпусьціць іх з-пад варты.
Менскі гарадзкі суд пакінуў вырак бяз зьменаў.
Міністар замежных спраў Швайцарыі Іньяцыё Касіс казаў пра неабходнасьць перагляду гэтага надта суворага пакараньня свайму беларускаму калегу Ўладзімеру Макею.