Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: больш за 80 краін скарысталіся COVID-19 для ўзмацненьня жорсткасьці абмежаваньняў


Ілюстрацыйны здымак.
Ілюстрацыйны здымак.

Урады больш як 80 краін выкарыстоўвалі пандэмію каранавірусу для апраўданьня абмежаваньняў свабоды СМІ і мірных пратэстаў, паведамляецца ў новым дакладзе праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Аўтары дакладу прааналізавалі дадзеныя аб тым, як на працягу апошняга году ўрады выкарыстоўвалі законы аб надзвычайным становішчы, арышты, пагрозы і абмежаваньні для падаўленьня апазыцыйных настрояў.

У адпаведнасьці з дамовамі ААН краіны маюць права прымаць меры па ахове здароўя насельніцтва і рэагаваць на надзвычайныя сытуацыі. Аднак экспэрты Human Rights Watch выявілі мноства выпадкаў, калі ўрады ігнаравалі свае міжнародныя абавязаньні, у тым ліку адносна доступу да інфармацыі.

Арганізацыя заклікае Раду па правах чалавека ААН правесьці расьсьледаваньне.

«Шакуе сама колькасьць урадаў, якія прынялі новыя законы з расплывістымі і двухсэнсоўнымі фармулёўкамі, забараняючы распаўсюд пэўных тыпаў інфармацыі», — адзначыў намесьнік дырэктара Human Rights Watch па крызісах і канфліктах Джэры Сымпсан.

Так, у Кітаі ўлады апэратыўна пачалі затрымліваць і цэнзураваць лекараў, журналістаў і актывістаў, якія першымі паведамілі пра вірус.

У мінулым месяцы Пэкін абвясьціў, што правёў расьсьледаваньне ў дачыненьні больш як да 17 000 чалавек за распаўсюд у інтэрнэце ілжывых навінаў пра пандэмію, паведамляе Human Rights Watch.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG