Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Лукашэнка абрынуўся на прыватны бізнэс


Аляксандар Лукашэнка падчас выступу 12 лютага
Аляксандар Лукашэнка падчас выступу 12 лютага

Аляксандра Лукашэнку абурыў бяскрыўдны выступ на Ўсебеларускім народным сходзе кіраўніцы Бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафэсара М.С.Куняўскага Жанны Тарасевіч. Даўно мы ня чулі такой нянавісьці да бізнэсу і багатых увогуле, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

У прамове Тарасевіч прагучалі традыцыйныя пажаданьні бізнэсу да ўраду, якія гучаць шмат гадоў: каб улады не «кашмарылі» прадпрымальнікаў, каб была забясьпечана роўнасьць дзяржаўнага і недзяржаўнага сэктару і інш.

Але Лукашэнка пасьля гэтага нечакана ўзяў слова. Даўно мы ня чулі такой нянавісьці зь яго вуснаў да недзяржаўнага сэктару, супраць багатых увогуле. Хіба што такое гучала ў 1990-я, калі Лукашэнка назваў бізнэсоўцаў «вашывымі блохамі». Цяпер ён абурыўся самім фактам, што бізнэсоўцы зарабляюць больш, чым іхныя работнікі.

Лукашэнка назваў бізнэсоўцаў «мярзотнікамі», паабяцаў, што іх будуць душыць, іпэшнікаў «прывядуць у прытомнасьць». Ніякага раўнапраўя паміж дзяржаўным і недзяржаўным сэктарамі ня будзе. Прыватныя кампаніі будуць «выразаць». «Няхай лепш зьедуць, чым тут перавернуць краіну», — казаў Лукашэнка.

З чаго раптам такі выбух нянавісьці да прыватнага бізнэсу? Зь ягоных намёкаў стала зразумела, што прычына тут выключна палітычная. Падчас вострага крызісу мінулага году бізнэс не падтрымаў Лукашэнку. Вось і ўся прычына. І Лукашэнка кіруецца прынцыпам: «Хто ня з намі, той супраць нас». Усё, што неляяльнае яму ў краіне, павінна быць зьнішчана.

Узьнікла сытуацыя, калі выжываньне існага рэжыму і разьвіцьцё прыватнага бізнэсу сталі ў жорсткай супярэчнасьці адно да аднаго. Хтосьці ў гэтым супрацьстаяньні павінен саступіць.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG