Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку звольнілі дырэктара школы, які ў жніўні прасіў Качанаву аб новых выбарах


Дырэктар сярэдняй школы № 10 Полацку Сяргей Страчко запісвае відэазварот да калегаў і Натальлі Качанавай (скрыншот зь відэа)
Дырэктар сярэдняй школы № 10 Полацку Сяргей Страчко запісвае відэазварот да калегаў і Натальлі Качанавай (скрыншот зь відэа)

У Полацку звольнілі дырэктара сярэдняй школы № 10 Сяргея Страчко, які ў жніўні 2020 году запісаў відэазварот да пэдагогаў краіны і старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай з патрабаваньнем пералічыць галасы і правесьці новыя выбары.

Пра гэта Tut.by расказалі жыхары Полацку, інфармацыю пацьвердзіў сам Сяргей Страчко. Ён сказаў толькі, што яго звольнілі па артыкуле за 4 дысцыплінарныя спагнаньні з 5 студзеня па 6 лютага 2021 году, і адмовіўся ад больш падрабязных камэнтароў.

У сваім жнівеньскім відэазвароце пасьля выбараў дырэктар школы адзначыў, што на настаўніках ляжыць вялікая адказнасьць за тое, што адбываецца ў Беларусі, і папрасіў калегаў «напісаць калектыўны зварот у пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці асобаў, якія аддавалі злачынныя загады, і напісаць зварот з патрабаваньнем правесьці пералік галасоў».

Далей ён зьвярнуўся да старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, якая родам з Полацку, з просьбай ініцыяваць правядзеньне паўторных выбараў, «каб не запляміць гонар нашага гораду, гімназіі № 1 (там вучылася Качанава. — рэд.), і каб на варотах вашай гімназіі не віселі залатыя мэдалі выпускнікоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG