Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юлія Навальная прыляцела ў Нямеччыну з прыватным візытам


Юлія Навальная
Юлія Навальная

Жонка апазыцыянэра Аляксея Навальнага Юлія зьехала з Расеі. Як паведаміў учора штотыднёвік Der Spiegel, самалёт, на борце якога знаходзілася Навальная, прызямліўся ў аэрапорце Франкфурту-на-Майне.

Юлія Навальная прыляцела ў Нямеччыну з прыватным візытам. Насуперак вэрсіі, якая распаўсюджваецца ў расейскіх СМІ, яе ад’езд з Расеі ня выкліканы страхам праз арышт мужа, падкрэсьлівае нямецкае выданьне.

Як паведаміў «РИА Новости» адзін з пасажыраў рэйсу, па прылёце ў Франкфурт Юлія Навальная заставалася ў транзытнай зоне, калі астатнія пасажыры накіраваліся на пашпартны кантроль. Па словах суразмоўцы агенцтва, Навальную павезьлі да іншага выхаду.

Днём 10 лютага аб адлёце Навальнай у Нямеччыну з маскоўскага аэрапорту Дамадзедава паведаміў «Інтэрфакс».

Сама Юлія Навальная пакуль не камэнтавала свайго адʼезду з Расеі.

Юлія Навальная 17 студзеня вярнулася ў Маскву разам з мужам зь Нямеччыны, дзе Аляксей Навальны праходзіў лячэньне пасьля атручэньня баявым атрутным рэчывам «Навічок». Апазыцыянэр быў затрыманы ў аэрапорце адразу ж пасьля прыбыцьця ў Расею, затым суд прыняў рашэньне аб яго арышце. 2 лютага Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны. Суд адправіў яго ў калёнію на два гады і восем месяцаў.

23 і 31 студзеня, а таксама 2 лютага ў многіх гарадах Расіі прайшлі акцыі пратэсту з патрабаваньнем вызваліць Навальнага. На іх затрымалі больш за 11 тысяч чалавек, завялі 50 крымінальных спраў.

1 лютага суд у Маскве прызнаў Юлію Навальную вінаватай ва ўдзеле ў няўзгодненай акцыі і прызначыў ёй штраф у памеры 20 тысяч рублёў (прыкладна 275 даляраў).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG