Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША ня лічыць «Усебеларускі народны сход» прадстаўнічай пляцоўкай беларускага народу


Амбасада ЗША ў Менску
Амбасада ЗША ў Менску

У амбасадзе чарговы раз нагадалі пра палітычных зьняволеных і масавыя рэпрэсіі, а таксама заклікалі афіцыйны Менск пачаць выконваць рэкамэндацыі Маскоўскага мэханізму АБСЭ.

У афіцыйнай заяве амбасады ЗША гаворыцца, што адкрыты 11 лютага рэжымам Лукашэнкі «Ўсебеларускі народны сход», «не зьяўляецца інклюзіўнай пляцоўкай, якае сапраўды прадстаўляе меркаваньні беларускага грамадзтва». Таму, на думку амэрыканскага боку, ён «не садзейнічае вырашэньню цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне».

«Урад кінуў лідэраў беларускага пратэсту, актывістаў і проста нязгодных у турмы, часта паводле сфабрыкаваных абвінавачаньняў, а іншых прымусова выштурхнуў з краіны. Палітычныя зьняволеныя, тыя, хто знаходзяцца ў выгнаньні, а таксама каля 30 000 чалавек, якія прайшлі праз арышты са жніўня 2020 году, заслугоўваюць права голасу ў вызначэньні будучыні сваёй краіны шляхам сапраўднага, інклюзіўнага дыялёгу і праз свабодныя і справядлівыя выбары».

Даклад у рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ, паводле заявы амбасады, «дае зразумелую і канкрэтную дарожную мапу для шырокага ўдзелу ў палітычным працэсе», а Злучаныя Штаты «заклікаюць рэжым прыняць прапанову Старшынства АБСЭ аб садзейнічаньні сапраўднаму, інклюзіўнаму нацыянальнаму дыялёгу».

У амбасадзе перакананыя, што прыняцьце і выкананьне рэкамэндацый у рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ магло б дазволіць Беларусі стаць на шлях палітычнага прымірэньня, стабільнасьці і дэмакратычнага прагрэсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG