Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня сталі ўдакладняць, калі пасол Фішэр прыедзе ў Беларусь


Кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс
Кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс

Кіраўнік прэсавай службы Дзярждэпартамэнту ЗША Нэд Прайс ня стаў раскрываць пляны прызначанага пасла ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр з нагоды прыезду ў Беларусь, перадае Reform.by.

На брыфінгу для прэсы 9 лютага Нэда Прайса спыталі, «ці плянуе новы пасол адправіцца ў Менск і перадаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку» або Вашынгтон на гэты момант «у большай ступені бачыць яе як свайго роду пасланьніка да апазыцыі».

На гэта прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту адказаў, што ЗША вырашае гэтае пытаньне ў цеснай каардынацыі з эўрапейскімі партнэрамі.

«У мяне няма для вас ніякіх навінаў пра яе пляны прыехаць у Беларусь. Я думаю, мы можам шмат чаго зрабіць для падтрымкі народу Беларусі з гэтага будынку, а таксама ў тандэме з нашымі партнэрамі па ўсім эўрапейскім кантынэнце», — сказаў Прайс.

1–8 лютага Джулі Фішэр наведала некалькі эўрапейскіх гарадоў для абмеркаваньня сумеснай працы дзеля падтрымкі беларускага народу ў захаваньні сувэрэнітэту і незалежнасьці, умацаваньня дэмакратыі і падвышэньня дабрабыту. У тым ліку яна сустрэлася зь Сьвятланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG