Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік Эўразьвязу: «Ня лічым так званы „народны сход“ шляхам урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі»


Пэтэр Стана
Пэтэр Стана

Прадстаўнік Эўракамісіі Пэтэр Стана акрэсьліў афіцыйную пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні Ўсебеларускага народнага сходу, які Лукашэнка плянуе правесьці ў Менску 11-12 лютага.

Пэтэр Стана падкрэсьліў, што народ Беларусі павінен мець магчымасьць вызначаць будучыню сваёй краіны і ня быць аб’ектам «гвалтоўных рэпрэсій, карных захадаў, перасьледу і катаваньняў», паведамляе Deutsche Welle.

«Таму мы ня лічым так званы „народны сход“ шляхам, які вядзе да легітымнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі».

Прадстаўнік Эўракамісіі чарговы раз заклікаў улады краіны неадкладна пачаць «сапраўдны і інклюзыўны нацыянальны дыялёг, за якім ідуць празрыстыя і вартыя даверу выбары».

Таксама Пэтэр Стана паведаміў, што дэлегацыя Эўразьвязу не зьбіраецца наведваць сход, але будзе сачыць за яго хадой і вынікамі, каб потым зрабіць свае высновы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG