11-12 лютага ў Менску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. 2400 дэлегатаў прыедуць вырашаць, як будзе разьвівацца Беларусь у наступныя пяць гадоў. Прынамсі, так заяўляе галоўны ініцыятар сходу, Аляксандар Лукашэнка.
Разьбіраемся, што гэта за зьява такая ў беларускай палітыцы і навошта гэтыя сходы патрэбны Лукашэнку.