Усебеларускі народны сход як саматэрапія для Лукашэнкі
11–12 лютага ў Менску пройдзе VI Усебеларускі народны сход. 2400 дэлегатаў прыедуць вырашаць, як будзе разьвівацца Беларусь у бліжэйшыя пяць год. Прынамсі, так заяўляе галоўны ініцыятар сходу — Аляксандар Лукашэнка. Разьбіраемся, што гэта за зьява такая ў беларускай палітыцы і навошта гэтыя сходы патрэбныя Лукашэнку.
Акцыі пратэсту перад Усебеларускім народным сходам прайшлі ноччу і раніцай
Ананімныя пікеты мэдыкаў
Сход пачаўся. Усе «за»
Усебеларускі сход адкрыўся з прапановы Лукашэнкі «па-савецку» прагаласаваць за склад прэзыдыюму сьпісам. 2400 дэлегатаў прагаласавалі адзінагалосна.
Перад пачаткам сходу рух на праспэкце Незалежнасьці быў блякаваны
Кіроўцы паведамляюць, што рух па праспэкце Незалежнасьці адноўлены пасьля пачатку сходу. Яшчэ зацемна раніцай 11 лютага доступ транспартных сродкаў у цэнтар быў блякаваны – у Палац рэспублікамі аўтобусамі звозілі дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу.
З пачаткам мерапрыемства аб 11-й гадзіне з абодвух бакоў ад цэнтра зноў едуць аўтамабілі, маршрутныя таксі, грамадзкі транспарт.
У Віцебску напярэдадні Ўсебеларускага сходу прайшлі ператрусы і затрыманьні
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Віцебску і раёне сілавікі правялі мінімум 9 начных вобшукаў. Мінімум на траіх чалавек завялі крымінальныя справы.
Лукашэнка: «Гэта быў мяцеж, бліцкрыг, які не адбыўся. Пакуль што»
Аляксандар Лукашэнка заявіў у сваім дакладзе на сходзе: «Баяцца нам няма каго, саромецца – таксама», – сказаў ён, адзначыўшы, што беларуская дзяржава перажывае пераломны момант у сваёй гісторыі. Паводле напружанасьці параўнаў сытуацыю з развалам Савецкага Саюзу.
«Беларусь падверглася «жэстачайшай» атацы звонку. Ім трэба было праверыць мэтодыкі на маналітнай рэспубліцы. Атрымаецца – можна дзейнічаць далей. Гэта быў трамплін для нападу на Расею. Так адпрацоўваўся сцэнар не каляровай рэвалюцыі, а мяцяжу. Бліцкрыг», – адзначыў Лукашэнка. «І ён не адбыўся. Пакуль што».
Віцебскія комікі пра «Ўсебеларускі сход»
«Прыйдзе час, і выбераце сабе «новага Лукашэнку»
Гэтак сказаў Аляксандар Лукашэнка на Ўсебеларусім сходзе, удакладніўшы, што справа насамрэч ня ў ім, а ў неабходнасьці ўтрымаць стабільнасьць ад спробаў «пратэстуноў» разгайдаць сытуацыю. Чарговым разам ён пашкадаваў сваіх «сяброў» Муамара Кадафі і Садама Хусэйна, якіх садзілі на кол і вешалі.
Лічаныя дэлегаты на сходзе надзелі маскі, якія выдалі арганізатары
Пандэмія каранавірусу ня скончылася, ад яе паміраюць людзі, у Беларусі фармальна дзейнічае масачны рэжым.
Спэцтэхніка на цэнтральных вуліцах і плошчах Менска
Затрыманьні працягваюцца і падчас сходу
Апоўдні ў Віцебску затрымалі найстарэйшага апазыцыянера гораду – Барыса Хамайду. Па яго прыехалі да так дому на вуліцы Леніна, дзе Хамайда распаўсюджвае незалежную прэсу. Яго павезьлі ў Чыгуначны РАУС для «прафіляктычнай гутаркі».
У Рэчыцы, як паведамляе «Палеская Вясна», міліцыянты ламаюць дзьверы ў кватэру, дзе жыве прадпрымальнік і актывіст Дзяніс Шылянок.
Як паведамляе телеграм-канал MAYDAY, затрымалі супрацоўніцу Магілёўскага драмтэатру Вольгу Семчанку. Яе забралі раніцай на працоўным месцы. Дакладная прычына затрыманьня невядомая, аднак ёьсць здагадка, што з-за выцінанак на вокнах.
10 фактаў пра «Усебеларускі сход» у карцінках
Свабода сабрала 10 фактаў пра праўладны форум.
Калі ў вас не працуе галерэя, клікайце сюды.
У Менску зразаюць стужкі ў нацыянальных колерах
Амбасада ЗША ня лічыць «Усебеларускі сход» прадстаўнічай пляцоўкай беларускага народу
У афіцыйнай заяве амбасады ЗША гаворыцца, што адкрыты 11 лютага рэжымам Лукашэнкі «Ўсебеларускі народны сход», «не зьяўляецца інклюзіўнай пляцоўкай, якае сапраўды прадстаўляе меркаваньні беларускага грамадзтва». Таму, на думку амэрыканскага боку, ён «не садзейнічае вырашэньню цяперашняга палітычнага крызісу ў краіне».
Пікеты і графіці супраць Усебеларускага сходу
Лукашэнка заявіў пра «прадвесьце трэцяй сусьветнай вайны»
Лукашэнка заклікаў далучаць да кампаніі барацьбы з фэйкамі «сумленных блогераў і аналітыкаў», а чыноўнікам загадаў выяжджаць на пратэстныя месцы, у студэнцкія аўдыторыі.
«Сядзяць у айпадах, айфонах, мэсэнджэрах, ня маюць уласнага меркаваньня. Там няма аналітыкі, бо моладзь жыве загалоўкамі. Гэта інфармацыйная вайна, нам цалкам зразумела, сыходзячы зь мінулага году. Калі ня будзем працаваць з моладзьдзю, у морду атрымаем – загінем. Захаваем інфармацыйны сувэрэнітэт, або станем рабамі Захаду», – заявіў Лукашэнка, параўнаўшы цяперашнюю сытуацыю з прадвесьцем трэцяй сусьветнай вайны, якая ўжо ідзе ў інфармацыйным полі.
Хто ў прэзыдыюме «Ўсебеларускага сходу»
2400 дэлегатаў сходу адзінагалосна ўхвалілі загадзя падрыхтаваны сьпіс чальцоў прэзыдыюму. Глядзім, хто туды ўвайшоў.
Акцыя на вуліцы Прытыцкага ў Менску, запалілі фаеры