Сёньня расейскім амбасадам у Нямеччыне, Польшчы і Швэцыі паведамяць, што ў кожнай з гэтых установаў адзін дыплямат абвешчаны пэрсонай нон грата, паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры Рыкард Юзьвяк, рэдактар Радыё Свабода.
5 лютага расейскае Міністэрства замежных спраў паведаміла, што па адным дыплямату зь Нямеччыны, Польшчы і Швэцыі абвешчаныя пэрсонамі нон грата ў Расеі. Расейскі бок сьцьвярджаў, што супрацоўнікі генэральных консульстваў Швэцыі і Польшчы ў Санкт-Пецярбургу і амбасады Нямеччыны ў Маскве ўдзельнічалі «ў незаконных акцыях 23 студзеня 2021 году». Відавочна, маюцца на ўвазе мітынгі ў падтрымку расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Тром дыпляматам было загадана найбліжэйшым часам пакінуць тэрыторыю Расеі.