Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала онлайн-галасаваньне за кандыдатаў на альтэрнатыўны «Сход»


На онлайн-плятформе народных прадстаўнікоў «Сход» а 17-й гадзіне 5 лютага пачалося галасаваньне за кандыдатаў у дэлегаты.

«Мы заканчваем вэрыфікаваць заяўкі ад тых, хто вырашыў заскочыць у «апошні вагон», і рыхтуем сайт да старту гэтага важнага этапу, — паведамілі ініцыятары пляцоўкі, якая пазыцыянуецца альтэрнатывай праўладнаму Ўсебеларускаму сходу.

Агулам на 328 акругаў падалі заяўкі больш за 400 чалавек, сярод іх такія вядомыя асобы, як дыплямат Ігар Ляшчэня, палітоляг Уладзімер Мацкевіч, аналітык Андрэй Ягораў, сустаршыня «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, адзін з кіраўнікоў БХД Дзяніс Садоўскі, былы старшы віцэ-прэзыдэнт кампаніі EPAM Systems Максім Баграцоў, бізнэсовец Валеры Астрынскі, грамадзкія актывісты Ўладзімер Шанцаў, Ільля Дабратвор, Хрыстафор Жаляпаў, Андрэй Комлік-Ямацін ды іншыя.

Адзін з тых, хто заскочыў акурат у «апошні вагон», даслаўшы свой відэазварот, — сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі. Вось з чым зьвязаныя ягоныя чаканьні ад удзелу ў ініцыятыве «Сход».

Чаму стаіць задача выбраць менавіта 328 вылучэнцаў? Гэта колькасьць дэлегатаў, сфармаваная паводле формулы «1 дэлегат на 30 000 жыхароў, але ня менш як адзін на раён», тлумачыцца на плятформе. Пры неабходнасьці лічба можа быць павялічаная праз уключэньне ў «Сход» кандыдатаў, якія занялі другія і трэція месцы ў галасаваньні.

Канстытуцыя і рэфэрэндум, выхад з палітычнага і эканамічнага крызісу, пазыцыя па мінулых прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама пытаньні, зьвязаныя з ужываньнем гвалту і палітвязьнямі — менавіта гэта хвалюе большасьць беларусаў сёньня, адзначаецца на плятформе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG