Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачала дзейнічаць плятформа «Сход». Мэта — абраньне прадстаўнікоў для дыялёгу з уладай


У Сеціве пачала працу плятформа «Сход», якая мае на мэце вызначыць прадстаўнікоў для дыялёгу з уладай.

Як паведамілі агенцтву ініцыятары, «сама плятформа — гэта інструмэнт, створаны для актыўных грамадзян Беларусі, якія хацелі б заручыцца падтрымкай сваіх суайчыньнікаў і выказваць ад іх імя меркаваньне па надзённых палітычных пытаньнях. Мы ня можам і ня будзем указваць ім, якія крокі ім трэба зрабіць, але рэкамэндацыі, вядома, дамо», — адзначылі стваральнікі плятформы ў камэнтары агенцтву БелаПАН.

Уся інфармацыя на сайце ініцыятывы пададзеная на расейскай мове.

На сход мяркуецца абраць 328 прадстаўнікоў. На сайце плятформы пазначана, што «у далейшым менавіта гэтыя людзі, 328 дэлегатаў з усёй краіны, будуць адстойваць нашыя інтарэсы ў нацыянальным дыялёгу.

«Уся краіна разьбіта на віртуальныя ўчасткі, якія адпавядаюць адміністрацыйнаму падзелу Беларусі. Кандыдаты ў дэлегаты запаўняюць анкеты і вылучаюцца ад сваіх участкаў. Галасаваньне адбываецца пры дапамозе чат-бота», — тлумачаць ініцыятары.

Мяркуецца, што збор заявак ад дэлегатаў будзе праходзіць да 28 студзеня, галасаваньне — 29-31 студзеня, зь 1 па 3 лютага будуць абвешчаныя вынікі выбараў.

Паведамляецца, што «Сход» распрацавала група беларускіх праграмістаў, прадстаўнікоў бізнэсу і крэатыўнай індустрыі на валянтэрскіх пачатках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG