Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн падпісаў тры ўказы аб зьмене іміграцыйнай палітыкі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

У аўторак прэзыдэнт Джо Байдэн падпісаў тры ўказы, якія датычацца іміграцыйнай палітыкі ЗША. Зьмены закранулі працэдуры даваньня прыстанішча на мяжы ЗША і Мэксыкі, некаторыя правілы легальнай іміграцыі і палітыку ўзьяднаньня сем’яў нелегальных імігрантаў. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі»

Адзін з указаў, падпісаных Байдэнам, патрабуе перагляду Пратаколу абароны мігрантаў — праграмы, уведзенай у дзеяньне адміністрацыяй Трампа. Новыя правілы прыёму заяваў аб даваньні прыстанішча прымусілі вярнуцца ў Мэксыку сама меней 65 тысяч нелегальных імігрантаў, якія знаходзіліся ў прымежных гарадах у чаканьні судовых слуханьняў аб зацьвярджэньні іх статусу.

Адміністрацыя Байдэна ўжо спыніла прымаць у праграму новых удзельнікаў, але прэзыдэнт пакуль не сказаў пра тое, якім чынам будуць апрацоўвацца заяўкі людзей, якія чакаюць слуханьняў у іміграцыйным судзе, знаходзячыся ў Мэксыцы.

Яшчэ адзін указ тычыцца аднаго з правілаў легальнай іміграцыі, прынятага адміністрацыяй Трампа і закліканага абцяжарыць атрыманьне магчымасьці сталага пражываньня ў ЗША маламаёмасным імігрантам. Гаворка ідзе пра так званае правіла «дзяржаўнага клопату», згодна зь якім імігранты, якія карысталіся сацыяльнай дапамогай і льготамі, могуць атрымаць адмову ў падаўжэньні зялёнай карты.

Па словах дзьвюх крыніц, знаёмых з плянамі Байдэна, гэтае патрабаваньне будзе скасаванае.

Яшчэ адным указам Байдэн абвясьціў аб стварэньні рабочай групы, якая будзе спрыяць узьяднаньню семʼяў нелегальных мігрантаў, якіх разьдзялілі пры незаконным пераходзе мяжы. Групу ўзначаліць Алехандра Маёркас, толькі што зацьверджаны міністрам унутранай бясьпекі. Чакаецца, што для ўзьяднаньня разлучаных дзяцей і бацькоў будуць выдавацца адмысловыя візы ці выкарыстаюць іншыя формы іміграцыйнай дапамогі.

Камэнтуючы падпісаныя ўчора ўказы, Байдэн патлумачыў журналістам прычыну падпісаньня ім велізарнай колькасьці ўказаў у першыя дні прэзыдэнцтва. Такім чынам, па словах Байдэна, ён імкнецца як мага хутчэй ліквідаваць «дрэнную палітыку», якую праводзіла ранейшая адміністрацыя. Байдэн заявіў, што «папярэдні прэзыдэнт ЗША выдаў указы, якія, на маю думку, былі вельмі контрапрадуктыўнымі для нашай бясьпекі, для нашай краіны, асабліва ў галіне іміграцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG