Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн скасаваў забарону трансгендэрам служыць у войску


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у панядзелак скасаваў уведзеную ягоным папярэднікам Дональдам Трампам забарону на службу трансгендэраў ва Ўзброеных сілах, паведаміў «Голас Амэрыкі».

«Прэзыдэнт Байдэн перакананы, што гендэрная ідэнтычнасьць не павінна быць перашкодай для праходжаньня вайсковай службы і што сіла Амэрыкі ў ейнай разнастайнасьці», — гаворыцца ў заяве Белага дома.

У 2016 годзе Барак Абама дазволіў трангендэрам служыць у войску, не хаваючы сваёй гендэрнай ідэнтычнасьці. У 2017 годзе Дональд Трамп прыпыніў прыём трансгендэраў у войска, але дзейным вайскоўцам-трансгендэрам дазволіў служыць далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG