Як перадае «Вясна», Алега Мазгова асудзілі на 3 гады абмежаваньня волі (так званая «хімія») з накіраваньнем у папраўчую ўстанову. Менавіта такога пакараньня прасіў пракурор. Справу разглядала судзьдзя Юлія Шут.
Да ўступленьня прысуду ў сілу пакінутая мера стрыманьня ў выглядзе асабістага паручальніцтва.
За ўдзел у мітынгу 9 жніўня Алега Мазгова абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу, але потым справу перакваліфікавалі на ч.1 арт. 342. Яго абвінавацілі ў тым, што ён стаяў у счэпцы і выкрыкваў лёзунгі.
Паводле абвінавачваньня, актыўныя дзеяньні Мазгова суправаджаліся «грубым парушэньнем грамадзкага парадку». Дзяржабвінаваўца палічыў, што віна спартоўца даказаная цалкам, таму прасіў суд пакараць яго 3 гадамі абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сваю віну па ч. 1 арт. 342 Алег Мазгоў прызнаў, па арт. 293 — не. Па яго словах, тысячы людзей супрацьстаялі гвалту. Па сутнасьці, ягоная віна пацьвярджаецца фатаграфіяй, дзе ён стаіць у счэпцы.