Перасьледаваныя людзі — удзельнікі прэзыдэнцкай гонкі, актывісты іх штабоў, удзельнікі поствыбарчых акцый пратэсту, піша «Вясна».
Цягам двух апошніх месяцаў 2020 году судзьдзі вынесьлі больш за 100 прысудаў у крымінальных справах, зьвязаных з пратэстамі ці іх наступствамі. У студзені 2021 суды працягнулі справы з палітычнай афарбоўкай. Па зьвестках праваабаронцаў, цягам студзеня агучылі як мінімум 46 такіх прысудаў.
Больш за ўсё людзей асудзілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) — 18. Як мінімум 11 чалавек пакаралі паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
16 прысудаў агучылі па дыфамацыйных артыкулах:
- за зьнявагу дзяржаўнай сымболікі паводле арт. 370 КК асудзілі 4 чалавекі,
- за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) — 8 чалавек,
- за абразу прэзыдэнта (арт. 368 КК) — 4 чалавекі,
- за паклёп (188 КК) — 2 чалавекі.
7 чалавек асудзілі за хуліганства (арт. 339 КК) — раскіданыя самарэзы, «абразьлівыя» надпісы і «цынічныя» акцыі з пудзіламі міліцыянтаў.
23 асуджаных у Менску, 2 у Менскай вобласьці, 8 чалавек у Горадзенскай, 7 у Берасьцейскай, 3 у Гомельскай, 2 у Віцебскай і 1 прысуд па Магілёўскай вобласьці.