Лінкі ўнівэрсальнага доступу

By_pol апублікаваў сьпіс супрацоўнікаў ДАІ, якіх узнагародзілі за разгоны пратэстаў


Аўтамабіль ДАІ падчас пратэстаў у Менску
Аўтамабіль ДАІ падчас пратэстаў у Менску

Ініцыятыва By_pol апублікавала зьвесткі аб узнагароджаньні сямі супрацоўнікаў ДАІ, якія ўдзельнічалі ў задушэньні пратэстаў у Беларусі.

Яны ўдзельнічалі ў разгонах і забясьпечвалі бесьперашкодны праезд аўтазакаў да месцаў маніфэстацый.

У абгрунтаваньні для ўзнагароджаньня паведамляецца, што гэтыя міліцыянты сваімі дзеяньнямі «павысілі аўтарытэт органаў унутраных спраў у беларускім грамадзтве» і заслужылі мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку», паведаміла ініцыятыва.

Сярод іх:

  • Начальнік упраўленьня ДАІ галоўнага ўпраўленьня Менгарвыканкаму Сяргей Б.;
  • Намесьнік начальніка ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўнік Іван Ш.;
  • Інспэктар ДПС ДАІ Маскоўскага РУУС маёр Уладзімер Ю.;
  • Старшы інспэктар ДПС галоўнага ўпраўленьня МУС Ігар Ш.;
  • Старшы інспэктар ДАІ Менгарвыканкаму Сяргей С.;
  • Камандзір спэцпадразьдзяленьня ДАІ Менгарвыканкаму Юры К.;
  • Намесьнік камандзіра спэцпадразьдзяленьня ДАІ Менгарвыканкаму Павал З.

Яны атрымалі ўзнагароды за «затрыманьні каардынатараў пратэставага руху», «падрыхтоўку да разгляду 253 адміністрацыйных справаў», «асабістае забясьпячэньне бесьперашкоднага праезду і суправаджэньне аўтамабіляў падразьдзяленьняў „Альфа“ і „Алмаз“».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG